Пра Валан-дэ-Морта і Беларусь
Джаан Роўлінг адмоўны персанаж Валан-дэ-Морт мае дачыненне да Беларусі? Усю гісторыю патэрыяды я думала, што ніякае. А вось беларускія ўлады, аказваецца, маюць свой погляд на кнігі пра юнага чараўніка Гары Потэра.Выдавецтва “Янушкевіч” мусіць прадаставіць у мытныя органы ліст, што ў другой кнізе “Гары Потэр і Таемная заля” няма заклікаў да звяржэння існай улады ў Беларусі.
Вы думаеце гэта жарт? Але гэта праўда. Як аказалася, што гэта стандартная працэдура. І мытны агент сказаў выдавецтву такі ліст падрыхтаваць.
charter97.org