культура дети выставка

Пазнаёміцца з Жэўжыкам і Ёўнікам, зазірнуць у вочы таямнічаму Купальскаму дзядку. Новы праект для моладзі па казках і легендах краю стартаваў у Гродне

Беларускія міфічныя істоты і казачныя персанажы 15 красавіка “пасяліліся” ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Усе, хто жадае бліжэй пазнаёміцца з Жэўжыкам і Ёўнікам, зазірнуць у вочы таямнічаму Купальскаму дзядку і пастаяць побач з Гаспадаром палёў, шчыра запрашаюцца на ўнікальную выстаўку-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”, якая стала адпраўной кропкай аднайменнага маладзёжнага праекта.

DMCA