Белоруссия самит школы Беларусь Белоруссия

Павал Баркоўскі: Незалежнасьць Украіны і Беларусі будзе пад пагрозай, пакуль існуе імпэрскі расейскі праект

Павал Баркоўскі адказвае на пытаньне, што зьмяніла расейска-ўкраінская вайна ў Беларусі і рэгіёне, адзначае, што працэс фашызацыі беларускага грамадзтва можа закрануць кожнага, і лічыць, што аншлюс Беларусі — гэта рэальнасьць, піша сайт «Радыё Свабода».— Споўнілася паўгода ад пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны, і ўжо, магчыма, можна рабіць нейкія высновы, нават незалежна ад таго, як канкрэтна гэтая вайна скончыцца.

Што зьмяніла гэтая вайна ў Беларусі і ў рэгіёне — з гістарычнага і філязофскага пункту гледжаньня?— Я думаю, галоўны ўрок гэтай вайны для Беларусі ў тым, што беларусам давялося ўсьвядоміць, што мы не ізаляваная краіна, якая вырашае свае праблемы выключна ўнутры сябе самой.

DMCA