Белоруссия Скончался самит Беларусь Белоруссия Скончался

Iрына Халiп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязьняў

Iрына Халiп дагэтуль з сумам узгадвае страчаныя ў жніўні 2020 году шанцы, расказвае, як мяняюцца людзі ў Маскве за два месяцы вайны, і заяўляе, што доўгія гады рэжым Лукашэнкі трымаўся не на штыках, а на задаволенасьці сярэдняй клясы, паведамляе «Радыё Свабода».— Мы размаўляем напярэдадні гадавіны 9 жніўня, калі беларуская грамадзкая думка рэфлексуе аб падзеях жніўня 2020 году.

Пры гэтым дыяпазон думак вагаецца ад «мы прайгралі, трэба гэта прызнаць» да «мы перамаглі, неўзабаве гэта ўсе пабачаць». У якім месцы гэтага спэктру вашыя адчуваньні?— Ведаеце, адрозна ад большасьці беларусаў, я ў парадыгме барацьбы з 1996 году, з таго «Чарнобыльскага шляху», пасьля якога я не прапускала фактычна ніводнай масавай акцыі.Таму, з аднаго боку, я шчасьлівая, бо ў 2020-м урэшце здарылася тое, пра што мы ўсе марылі, калі выходзілі ў нулявыя-дзясятыя гады на акцыі, якія часам зьбіралі толькі некалькі сотняў чалавек і дзе амапаўцаў было больш, чым удзельнікаў.

DMCA