музыка политика Беларусь

«Нарадзілася новая нацыя»: у Беластоку прайшоў канцэрт «Wolność dla Białorusi»

«Радыё Рацыя».Канцэрт пачаўся незвычайна: прысутныя закрычалі ў падтрымку беларускага народа, каб яго голас быў пачуты. Сярод арганізатараў – беларус Дзмітрый Сяўко:– Дзякуючы канцэртам, акцыям, што праводзяцца і ў Польшчы, і ў іншых еўрапейскіх краінах, мы не даем забыць пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Мы нагадваем Еўрапейскаму парламенту, што ў Беларусі нічога не спынілася, там надалей працягваецца тэрор з боку лукашэнкаўскага рэжыму.– Мы не пагаджаемся з дыктатурай, мы не пагаджаемся з тым, што выбары ў Беларусі былі ганебна сфальшаваныя.

DMCA