культура праздник традиции

«Мова − найбольшы скарб для кожнага народа». Да ўсебеларускай дыктоўкі ў Гродне далучыліся каля 200 чалавек

На чыстым аркушы паперы ўдзельнікі акцыі − вучні, іх бацькі і настаўнікі − няспешна выводзяць словы. Засяроджаныя, яны ўважліва слухаюць настаўніцу беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №13 горада Гродна Алену Машко, каб улавіць кожную дэталь тэксту.

Рознаўзроставую аўдыторыю аб’яднала ўсебеларуская дыктоўка. Гэта адзін з галоўных эпізодаў мерапрыемстваў, якія сёлета пройдуць у рамках Міжнароднага дня роднай мовы.

DMCA