Мэр Вашынгтона абвесцiла 25 сакавiка Днём Волi
Мюрыэл Баўзар другi год запар абвяшчае 25 сакавiка Днём Волi (Belarus Freedom Day) па замове Вашынгтонскага аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзiночання (БАЗА), паведамляе «Радыё Рацыя».«Дзень Волі Беларусі шырока адзначаецца беларусамі па ўсёй акрузе Калумбія і ва ўсім свеце з 1918 года ў памяць аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.Святкаванне Дня Волі дае магчымасць беларускай дыяспары прапагандаваць і захоўваць багатую беларускую гісторыю, мову і культуру беларусаў у Вашынгтоне, акрузе Калумбія.
Веды аб беларускіх традыцыях і звычаях спрыяюць умацаванню сацыяльнай структуры нашай шырокай супольнасці, і ўносяць значны ўклад у жыццяздольнасць і сацыяльную разнастайнасць акругі Калумбія.Падтрымка незалежнасці, дэмакратыі і свабоды ў Беларусі адпавядае нашым каштоўнасцям абароны правоў чалавека, дэмакратычнага самакіравання і захавання права на самавызначэнне.Тым самым я, Мэр Вашынгтона і акругі Калумбія, абвяшчаю 25 сакавіка Днём Волі Беларусі», – гаворыцца ў пракламацыi, падпiсанай мэрам Вашынгтона.«У нас склалiся добрыя стасункi з мэрыяй Вашынгтона, – паведамiў Вячаслаў Бортнiк, сябра Вашынгтонскага аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзiночання (БАЗА).
charter97.org