Белоруссия суды Гродно Гродненская область Белоруссия

Гарадзенку затрымалі і далi штраф за штаны з бела-чырвонымі лампасамі, бо яны «парушаюць грамадскі парадак»

Любоў Сарлай — мама ў дэкрэце. У нядзелю яна выйшла прагуляцца па Гродна. Надзела цёплыя штаны з бела-чырвонымі лампасамі, узяла каву, разгаварылася па дарозе з жанчынай.

Яны ўдзвюх ішлі ў бок Моладзевага цэнтра, калі ззаду падбег АМАП і папрасіў прайсці ў бус, пiша «Наша Нiва».«У пратаколе напісалі, што я ўдзельнічала ў пікеце, крычала „Жыве Беларусь“.

DMCA