Два гады несвабоды Паліны
Паліна Шарэнда-Панасюк ў закладніках роўна два гады. Два гады ні Славамір, ні Стах не бачылі сваю маму, не чулі яе голасу, не абдымалі.
За гэты час Славамір вырас амаль на 30 сантыметраў і стаў зусім дарослым. Стах не адстае, прыбавіў два дзесяткі сантыметраў, засвоіў ровар і нават навучыўся плаваць.Славамір добра памятае маму, а вось Стах быў зусім малы і ўжо ведае маму толькі па фатаздымках, нашым расповядам і прачытаным лістам ад яе.
charter97.org