Белоруссия культура ярмарка новости регионов Белоруссия

Для тых, хто не каштаваў Поразаўскую банкуху! 14 жніўня Свіслач запрашае на кірмаш

Ужо на працягу некалькіх стагоддзяў Гродзеншчына славіцца сваёй самабытнай культурай, багаццем народнай творчасці і, канешне, традыцыямі, беражліва захаванымі да нашых дзён.

Здаўна тут вядомы рамёствы: ткацтва, ганчарства, саломапляценне і многія іншыя. 14 жніўня ў Свіслачы адкрыецца шосты па ліку кірмаш, дзе будзе прадстаўлена творчасць сучасных майстроў, а таксама адроджаны традыцыі кірмашу 19 стагоддзя. – У першую чаргу мы ставім перад сабой мэту зрабіць рэканструкцыю “Свіслацкага кірмашу” пачатку 19 стагоддзя.

DMCA