Религия Витебская область

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч: Касцёл — не палітычная партыя, але ён бароніць годнасць чалавека

Напярэдадні свята Божага нараджэння біскуп Віцебскі Алег Буткевіч з удзячнасцю згадвае сямейную традыцыю адзначэння гэтай падзеі.

У інтэрв'ю «Радыё Рацыя» кіраўнік дыяцэзіі паразважаў і аб тым, ці можа святар выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, ці ягоная задача выключна працаваць у храме.Упрыгожаная ялінка, сямейная вігілійная вячэра і магчымасць наведаць літургію ў касцёле, нягледзячы на верагодныя праблемы ў школе ці на працы, як тое бывала за савецкім часам, — гэтыя ўспаміны заўсёды саграваюць сэрца.І таму цяпер, калі многія наракаюць на цяжкія часы, на неспрыяльную сітуацыю ў грамадстве, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч раіць не паддавацца скрусе:— Нараканні на час — гэта прыкмета кожнай эпохі, бо няма ідэальнай пары ці ідэальнага часу..

DMCA