Белоруссия общество Беларусь Дом и интерьер Белоруссия

Біскуп Пінскі: Молімся аб шчаслівай будучыні для ўсіх нас

Антонія Дзям’янкі апублікаваў catholic.by:«І пайшлі яны, спяшаючыся,і знайшлі Марыю і Юзафа,і Немаўля, якое ляжала ў яслях(Лк 2, 16)Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры, дарагія вернікі і людзі добрай волі!З нагоды надыходзячых урачыстасцяў Божага Нараджэння звяртаюся да вас са словамі калядных віншаванняў.Святочныя дні Божага Нараджэння з’яўляюцца для ўсіх нас радаснай магчымасцю яшчэ раз заглыбіцца ў таямніцу прыходу ў гэты свет Божага Сына, перажыць асаблівую атмасферу сустрэчы з Нованароджаным Хрыстом, Яго Найсвяцейшай Маці і Святым Юзафам, а таксама з усімі тымі, хто вітаў на зямлі Слова, якое сталася Целам (гл.

Ян 1, 14).Сёлетнія святы Божага Нарадждэння ў нашым рэгіёне мы перажываем у духу падрыхтоўкі да радаснага юбілею 100-й гадавіны з часу заснавання Папам Піем ХІ Пінскай дыяцэзіі, які будзем адзначаць у 2025 годзе.

DMCA