Белоруссия Русь общество самит школы курс Беларусь Белоруссия Русь

160 гадоў таму Каліноўскі стварыў першы ўрад новай Беларусі

Кастусём Каліноўскім. Урад праіснаваў 39 дзён, піша Сяргей Абламейка ў артыкуле для «Радыё Свабода».1 лютага 1863 году са стварэньнем Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі ўзьнікла новая палітычная суб’ектнасьць мадэрнай Беларусі, якая да таго існавала пад назвамі і Русь, і Літва.У XVIII стагодзьдзі абшар прымяненьня назвы «Белая Русь» пашыраўся ў заходнім і паўднёвым кірунку, а з пачатку XIX стагодзьдзя ў асяродзьдзі ўніяцкіх сьвятароў нарадзілася беларуская нацыянальная ідэя.Жыхары былога Вялікага Княства Літоўскага ў XIX стагодзьдзі мелі шматузроўневую нацыянальную сьвядомасьць, пра што сьведчаць вядомыя формулы «gente Lithuanus natione Polonus», «gente Ruthenus natione Polonus».У 40–50-я гады XIX стагодзьдзя тыя, хто хацеў ідэнтыфікаваць сябе на падставе сваіх «рускіх» продкаў і іх «рускай» мовы, зрабілі выбар на карысьць тэрмінаў «Беларусь», «беларус» і «беларускі».Гэты выбар тлумачыцца польскамоўнасьцю шляхты і культурнай эліты.

Для іх слова «ліцьвін» (Litwin) было сынонімам сёньняшняга слова «літовец» (балт, lietuvis). Таму яны зрабілі выбар на карысьць «Беларусі» і «беларусаў».Палітычная прабеларуская дзейнасьць Кастуся Каліноўскага сьведчаць пра нараджэньне новай формулы мясцовай ідэнтычнасьці — «natione Albaruthenus».У кастрычніку 1862 году Каліноўскі адмаўляецца выдаць «літоўскі» нумар «Мужыцкай праўды» і адпраўляе яго ў архіў, у лютым 1863 году стварае Ўрад Літвы і Беларусі, а ў траўні 1863 году Нацыянальны ўрад у Варшаве ўжо зьвяртаецца з палітычнай адозвай да «братоў-беларусаў».Беларускі нацыяналізм вырас з агульнапольскага, вычленіўся, аддзяліўся ад яго.

DMCA