Белоруссия культура Религия праздник Белоруссия

16 снежня ў Гродна прыбудзе Бэтлеемскі агонь міру

У гэты ж дзень у катэдральным касцёле ў Гродне эстафету перадачы агню распачнуць каталіцкія скаўты з Беларусі. Урачыстае ўнясенне агню ў катэдральны касцёл адбудзецца ў 17.00, затым пройдзе святая Імша, пасля якой агонь распачне падарожжа па нашай краіне.

Скаўты развязуць агонь у іншыя месцы, дзе ўсе жадаючыя змогуць занесці гэты сімвал дадому, каб у духоўнай лучнасці з зямлёй нашага Збаўцы перажываць святы Божага Нараджэння.

DMCA