Белоруссия Беларусь Белоруссия

Зянон Пазняк расказаў пра вынікі паездкі ва Украіну

Зянон Пазняк у канцы студзеня — пачатку лютага наведаў Украіну. Пра вынікі паездкі, а таксама стварэнне новай ваенна-палітычнай структуры ён распавёў падчас прэс-канферэнцыі па вяртанні ў Варшаву, пiша nashaniva.com.Візіт Зянона Пазянка ва Украіну рыхтаваўся некалькі месяцаў.Палітык расказаў, што ён сустракаўся ў Вярхоўнай радзе з камітэтам знешняй палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.«Было пытанне аб тым, ці магчыма прызнаць Беларусь акупаванай дзяржавай.

Мы напісалі лісты ва ўсе ўкраінскія ўстановы. Камісія падрыхтавала праект, які пастаўлены на чаргу. Сутнасць гэтага праекта ў тым, што гэта будзе заява, якая асуджае акупацыю Беларусі расійскімі войскамі».Палітык таксама падзяліўся дэталямі сустрэчы з каліноўцамі.

DMCA