Белоруссия школы Беларусь Белоруссия

Жыровіцкую школу Качанава перавяла на расейскую мову

Наталля Качанава часта бывае ў Жыровіцкім праваслаўным манастыры, перадае «Радыё Рацыя».У адну з апошніх паездак яна наладзіла сустрэчу з выкладчыкамі і навучэнцамі Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах.

Сярод пытанняў, якія прагучалі падчас сустрэчы, было і пытанне-просьба ад святара, выкладчыка духоўнай семінарыі, які пражывае ў Жыровічах, Яўгена Саланкова.А прасіў спадар Саланкоў, каб вясковую школу ў Жыровічах перавялі на рускую мову, бо па-беларуску, маўляў, ніхто не разумее.Качанава запісала просьбу Саланкова.

DMCA