Белоруссия музыка культура самит Белоруссия

Жаўнеры ЗСУ запісалі песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і украінскай мовах

Уладзімір Някрасаў, лідар гурта «Батьківський комітет», выдаў новую песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і украінскай мовах.Праца над песняй пачыналася разам з асноўным складам гурта, але праз вайну была завершаная з пабрацімамі Уладзіміра па службе ў ЗСУ.

Тэкст, засяроджаны на памяці, на абедзвюх мовах напісаў паэт Алесь Плотка, чатыры апошнія радкі, погляд у будучыню, дадаў сам Уладзімір, паведамiлi сайту Charter97.org аўтары песнi.Уладзімір Някрасаў – прафесійны музыка па адукацыі і па прафесіі.

DMCA