самит школы Дом и интерьер

Згарэла вясковая хата, у якой вырас камандзір АМАПу Балаба

nn.by.«У Маладзечанскую службу МНС паступіў званок пра пажар у вёсцы Гарадзілава. Калі ратавальнікі прыбылі, то ўбачылі нежылы дом, які гарэў адкрытым полымем», — паведамілі ў прэс-службе МНС па Мінскай вобласці.У выніку ніхто не пацярпеў, але агонь знішчыў дах будынка, моцна пашкодзіў сцены і маёмасць.Гэты дом па вуліцы 17 верасня вядомы тым, што менавіта тут вырас Дзмітры Балаба — камандзір сталічнага АМАПу.«Там цяпер не жывуць, а выкарыстоўваюць пад лецішча, — распавялі «Нашай Ніве» суседзі. — Сам Дзмітрый не прыязджае, домам і участкам займаецца яго стрыечная сястра, яна працуе ў калгасе эканамістам.

Садзіць там нешта на гародзе, вырошчвае.Дзмітрый ж даўно ў Гарадзілава не заязджае. Ён тут жыў, у школу хадзіў. Гадавала яго бабуля.

DMCA