Белоруссия культура Беларусь Белоруссия

Запавет Юрыя Хадыкі

Юрыя Хадыкі, які памёр у 2016 годзе.У глухія савецкія часы нас, студэнтаў – сяброў «Беларускай майстроўні», уразіла пагалоска, што ў Акадэміі навук доктар фізыка-матэматычных (!) навук Юры Хадыка чытае лекцыі пра старабеларускае мастацтва і хрысьціянскую культуру Эўропы.Гэта былі незабыўныя глыткі сьвежага паветра — калі сапраўдныя, а ня дзьмутыя эстэтычныя вяршыні сьцьвярджаліся дакладнай аргумэнтацыяй.Музэй старажытнабеларускае культуры, які ён разам з аднадумцамі ствараў і разьмяшчэньня якога ў Акадэміі навук дамогся, — наагул нешта фантастычнае для тае пары: прастора сапраўднай беларускай культуры, самабытнай і эўрапейскай, увайшоўшы ў якую, людзі ўмомант пазбаўляліся савецка-імпэрскага шалупіньня ў галаве і ўсьведамлялі сябе носьбітамі выдатнае традыцыі.І ў палітыцы Юры Віктаравіч прапаноўваў рашэньні з навуковай дакладнасьцю, доказы апанэнтаў выслухоўваў добрасумленна і аргумэнтаваў добразычліва.

І наагул быў увасабленьнем інтэлігентнасьці, адкрытасьці, чалавечнасьці. Ягоным усячасным прынцыпам было «хто ня вораг, той можа стаць саюзьнікам», ён быў маторам кааліцыйных паразуменьняў дэмакратычных сілаў, бо па-навуковаму разумеў: скансалідаваную дыктатуру адолець можна толькі разам.Як фізык ён цалкам усьведамляў маштаб Чарнобыльскай катастрофы.

DMCA