Белоруссия происшествия хулиганство новости регионов Белоруссия

За ёлачную цацку – сем сутак арышту. У Дзятлаўскім раёне двое мужчын зламалі ёлачнае ўпрыгожванне

diatlovonews.by. Толькі на ўсю прыгажосць, створаную нечымі рукамі, заўсёды знойдзецца нягоднік, якому яна “папярок горла”. Не паспелі работнікі жылкамунгаса ўпрыгожыць галоўную ёлку на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве, як у першую ж ноч два “арлы”, адзін жыхар райцэнтра, другі – вёскі Апаліна-Басіна, сарвалі ёлачную цацку і шпынялі ёю, як футбольным мячом.

Думаеце, гэта дзятва, падлеткі? Зусім не, аднаму 20 гадоў, другому – 29. Чаму мужыкам у футбол не паганяць у чатыры гадзіны ночы?

DMCA