Белоруссия закон Беларусь Белоруссия

«Яна сваім прыкладам паказвае, як трэба здабываць волю і дабівацца перамогі»

Паліны Шарэнды-Панасюк.Некалькі дзясяткаў актывістаў беларускай грамады ў Бельгіі спачатку памаліліся ў мясцовай беларускай грэка-каталіцкай царкве за Паліну, а пасля службы выйшлі на пікет на адну з цэнтральных вуліц Антвэрпэна, каб на прыкладзе жанчыны чарговы раз нагадаць усім аб праблеме палітычных зняволеных у Беларусі.Гаворыць «Радыё Рацыя» удзельнік пікету, актыівіст беларускай суполкі ў Бельгіі – Зміцер Піменаў:– Хацелі адзначыць цвёрдасць духу, цвёрдасць перакананняў і цвёрдасць характара мужнай беларускі Паліны Шарэнды-Панасюк.

Гэта вельмі моцная, вельмі цвёрдая маладая жанчына, якая сваім прыкладам паказвае, як трэба здабываць волю і як трэба дабівацца перамогі.

DMCA