Белоруссия самит Беларусь Белоруссия

«Ягоная асоба пераўтварылася ў магутны сымбаль»

Кастусь Каліноўскі, нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў антырасійскага паўстання і дагэтуль адзіно з самых вядомых дзеячаў у пантэоне выбітных гістарычных асобаў.— Кастусь Каліноўскі — першае імя нашага пантэону, якое адгукаецца на словы «нацыянальны герой Беларусі», — піша мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. — Ягоная рэальная асоба пераўтварылася ў магутны культурны сымбаль.

Ці не наймацнейшы, з усяе пляяды персанажаў літаратуры і мастацтва Беларусі. Вялізная колькасьць вершаў, апавяданьняў і цэлых раманаў, тэатральных спэктакляў і фільмаў, скульптураў, малюнкаў і жывапісных палотнаў прысьвечаная гэтаму чалавеку — герою, якога варта згадаць сёньня і аддаць належную пашану.У дзень народзінаў нашага нацыянальнага героя згдаем яшчэ некалькі некалькі цікавых фактаў пра яго.* У 1859 годзе Кастусь Каліноўскі цяжка хварэў на «падучую» — эпілепсію, але дзякуючы грашовай дапамозе ад універсітэта за выдатныя паводзіны змог аплаціць паслугі лекара.* Пасля заканчэння вучобы ён хацеў працаваць у канцылярыі віленскага ваеннага губернатара, потым спрабаваў уладкавацца следчым у Гародні — ні тое, ні другое не атрымалася зрабіць.* Настойліва даводзіў, што шляхту трэба знішчыць, як «гнілую і ганргрэнозную касту».

DMCA