Россия Казахстан Белоруссия происшествия политика Беларусь Россия Казахстан Белоруссия

«Войскі АДКБ — прэч з Казахстану!»

Charter97.org публiкуе заяву Руха Салідарнасці "Разам" у падтрымку казахскага народу, які вядзе цяжкую барацьбу за свае правы і свабоды і незалежнасць сваёй краіны:- Гуманітарная катастрофа, якая ўзнікла ў Казахстане ў выніку кіравання былой савецкай наменклатуры, што пазбавіла абсалютную большасць грамадзян Казахстана асноўных правоў і свабодаў, у тым ліку і рэальнага права абіраць уладу, і ўвядзення расейскіх акупацыйных войскаў пад шыльдай АДКБ у межах маскоўскіх авантурных планаў адраджэння імперыі, прывяла ўжо да шматлікіх ахвяраў.Рух Салідарнасці "Разам" спачувае сем'ям забітых.

На вялікі жаль, колькасць ахвяраў будзе павялічвацца, бо пуцінская РФ ужо перакінула ў Казахстан вялікую колькасць вайскоўцаў з тых падраздзелаў, якія маюць вялікі досвед лакальных войнаў і жорсткіх "зачыстак" тэрыторый.Імперская Масква выкарыстала тое, што ў АДКБ уваходзяць краіны, якімі сення кіруюць практычна пуцінскія васалы.Злачыннае рашэнне А.Лукашэнкі, які нелегітымна і незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі, накіраваць беларускія войскі ў Казахстан падрывае традыцыйна добрыя стасункі паміж беларускім і казахскім народамі.Гэтае рашэнне ёсць наступствам выбарчага фарсу 2020 года, калі пасля крывавай нядзелі 9 жніўня А.

DMCA