культура праздник Лида

Візітоўкі страў суправаджаліся вясёлымі прыпеўкамі. Раённы конкурс традыцыйных страў «Спазнай смак сваёй кухні» прайшоў у Беліцы

"Лідская газета". Сустракалі гасцей свята работнікі Беліцкага Дома культуры бліннай дэгустацыяй. Падсілкаваўшыся, можна было зрабіць здымкі на памяць каля фотазоны, прыняць удзел у майстар-класах па лепцы з салёнага цеста і побытавых танцах.

Тут жа мясцовыя рамеснікі прапаноўвалі купіць свае вырабы. – Думаю мясцовым жахарам будзе цікава даведацца, што больш за 250 гадоў назад кухар караля Рэчы Паспалітай Верашчака прапанаваў новы спосаб падачы на стол каўбасы, – расказвае метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Ірына Струмскіс. – Яе рэзалі на невялікія кавалкі, палівалі соусам і елі лыжкай.

DMCA