Белоруссия Беларусь Белоруссия

Ва Ўкраіне адзначылі 509-ю гадавіну перамогі войскаў ВКЛ пад Воршай

«Радыё Свабода».Тады 30-тысячнае войска ВКЛ на чале зь вялікім гетманам Канстанцінам Астроскім пасьпяхова супрацьстаяла больш шматлікаму маскоўскаму праціўніку.Кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксей Францкевіч паведаміў, што сёлета сьвяткаваньне ў Львове было абмежавана ў маштабах — беларусы змаглі ўскласьці кветкі да помніка ўдзельнікам паўстаньня Кастуся Каліноўскага на Лычакаўскіх могілках у Львове.«Мы тут сёньня, каб нагадаць, што маем гістарычны досьвед перамагаць.

У той дзень, калі расейскія акупанты распачалі поўнамаштабную вайну супраць Украіны, калі яны фактычна акупавалі тэрыторыю Беларусі, нам патрэбна аб’яднацца і рабіць усё, каб перамагчы тут, ва Ўкраіне, нашага агульнага ворага, і потым пачаць працэс дэакупацыі Беларусі», — сказаў Аляксей Францкевіч.У Кіеве на Ўсьпенскім саборы ў Кіева-Пячорскай лаўры адкрылі барэльеф князю АстроскамуУ Кіеве ўрачыстыя мерапрыемствы адбыліся на тэрыторыі Кіева-Пячорскай лаўры.

DMCA