Белоруссия культура Беларусь новости регионов Белоруссия

Унікальны абрад «Юр'е» пройдзе на Дзятлаўшчыне 5 мая

Пазнаёміцца з унікальнымі традыцыямі мясцовых жыхароў запрашаюць 5 мая ў 16 гадзін у вёску Ахонава, паведамляе СБ. Па словах Марыны Лукіянец, загадчыцы аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, удзельнікі мерапрыемства разам з народным фальклорным калектывам пройдуць па вёсцы, спыняючыся ля крыжоў, каб у абрадавых песнях папрасіць у святога Юрыя заступніцтва, багатага ўраджаю, добрага надвор'я, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту: – Старадаўняе земляробчае свята ў гонар святога Юрыя, які на нашых землях асабліва ўшаноўваўся земляробамі, жыхары вёскі Ахонава на Дзятлаўшчыне святкуюць спрадвеку.

Лакальная асаблівасць нашага абраду – традыцыйны абыход маладых, якія павянчаліся (заключылі шлюб) на працягу года. Аўтэнтычны абрад з Ахонава стаў першым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці. Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале.

DMCA