Белоруссия музыка культура самит Беларусь Белоруссия

Уладзімір Пугач стаў выдаўцом аўдыёкніг на беларускай мове

Уладзімір Пугач. Сярод першых дасяжных для бясплатнага праслухоўвання кніг «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага.«Выдавецтва аўдыёкніг Litaralna – каманда энтузіястаў, аб’яднаных важнай мэтай – захаваннем і папулярызацыяй беларускай моўнай спадчыны: літаратуры, перыёдыкі, значных помнікаў беларускай думкі.

Галоўная задача інстытуцыі – захаваць і перадаць важныя ўзоры беларускай культуры ў фармаце, зразумелым і даступным маладому пакаленню», – так кажуць пра сябе і сваю місію стваральнікі праекта.Першыя тры кнігі ўжо можна бясплатна паслухаць на сайце выдавецтва – www.litaralna.com.

DMCA