Украінскі дэпутат: Гэта русыфікацыя ператварыла Беларусь у пляцоўку, зь якой РФ бамбіць нас
«Радыё Свабода» разважае дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, гісторык, былы кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Ўладзімер Вятровіч.— Пасьля 24 лютага прапаганда ў Беларусі фактычнае капіюе расейскую і апраўдвае вайну, сьцьвярджаючы, што ўкраінцы — «нацысты».
У якасьці доказу прыводзяцца гістарычныя «аргумэнты». Што вы на гэта адкажаце як гісторык?— Гэта тыповыя расейскія міты, задача якіх, з аднаго боку, умацоўваць у сьвядомасьці беларусаў савецкія стэрэатыпы, а з другога боку — дыскрэдытаваць украінскі вызвольны рух і стаяць на перашкодзе ўкраінска-беларускага паразуменьня.
charter97.org