У якіх умовах трымаюць за кратамі Міколу Статкевіча
Міколы Статкевіча Марына Адамовіч распавяла ў Facebook, у якіх умовах трымаюць за кратамі яе мужа.«А «новага» у нас адсутнасць лістоў ужо месяц, чарговы ШІЗА, і «новыя» спосабы (насамрэч, старыя і шмат разоў скарыстаныя) «навешваць» спагнанні, — расказвае жонка Статкевіча Марына Адамовіч. — Калі, нарэшце, адрамантавалі прагулачныя дворыкі і Мікалая пачалі выводзіць на паўгадзінную прагулку, ад яго пачалі патрабаваць гэтыя дворыкі прыбіраць за іншымі.
Безумоўна, ён адмовіўся. Пенсіянер жа. У выніку кожная «прагулка» заканчваецца спагнаннем. А што?! Проста ж! І прыдумваць нічога не трэба!» — піша Марына.«Лішаць на асаблівым рэжыме ўжо няма чаго — там «плюшак» і так не густа, яны ўжо закончыліся, таму, верагодна, у скрыню складаюць спагнанні, на будучыню.
charter97.org