Белоруссия Варшава Беларусь Белоруссия Варшава

У Варшаве ушанавалi памяць беларускага добраахвотніка Мiколы Iльiна

Міколы Ільіна, беларускага добраахвотніка, парамедыка, які загінуў на Данбасе два гады таму.Мікола Ільін быў героем Плошчы Каліноўскага 2006г, вымушаны быў з'ехаць з Беларусі, атрымаў у Эстоніі адукацыю, а пасля і грамадзянства, меў пазыўны "Эстонец".Распачалося ўшанаванне памяці героя імшой, на якой прысутнічалі беларусы, украінцы, а таксама Амбасадар Эстоніі Марцін Роджэр і Консул Юрго Лоо.Вечар памяці адкрыўся выступам ксяндза Вячаслава Барка, які перадаў слова ганароваму госцю - Консулу Эстоніі Юрго Лоо.З прамовамі выступілі:- Вячаслаў Сіўчык, лідар Руху Салідарнасці "Разам";- Наталка Панченко (Украіна), лідарка ЕўраМайдан-Варшава;- Наталля Радзіна, галоўны рэдактар парталу "Хартыя 97";- Алена Талстая, сустаршыня Руху Салідарнасці "Разам";- Яўген Дудкін, кіраўнік варшаўскай суполкі БХД.Па Zoom на вечарыне выступілі сябры і блізкія Міколы Ільіна: яго былая нявеста Саша Боршч, сябры і пабрацімы, якія ўключаліся з фронта Олег Хмылевскiй і Олексій Навродський, сябра з Эстоніі Станіслаў Ламанаў і сяброўка з Нью-Ёрка Валянціна Бардакова, а таксама арганізатарка і вядоўца леташняй вечарыны памяці "Эстонца" Наталка Пазняк і сустаршыня Руха Салідарнасці "Разам" Алесь Макаеў, які зараз таксама знаходзіцца ва Украіне.На вечарыне гучалі імёны і былі фотаздымкі ўсіх, вядомых на гэты момант беларусаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Украіны з 2014 года.Музычнае і літаратурнае суправаджэнне вечара арганізоўваў вядомы беларускі бард і пісьменнік Зміцер Бартосік.Вёў вечарыну Яўген Ярашэвіч..

DMCA