Белоруссия культура магия Беларусь Белоруссия

У Варшаве прайшла сустрэча беларусаў-католікаў замежжа

catholic.by.Фармат сустрэчы прадугледжваў разнастайную актыўнасць, скіраваную на тое, каб кожны ўдзельнік меў магчымасць выказаць сваё меркаванне па тых актуальных пытаннях, якія былі вынесены ў павестку.Агульная тэма сустрэчы — «Беларусь.

Касцёл. Эміграцыя» — была выбрана невыпадкова, бо ў апошні час актыўна развіваюцца каталіцкія супольнасці беларусаў у розных гарадах за межамі краіны.Так, святыя Імшы на беларускай мове шмат гадоў рэгулярна цэлебруюцца ў Вільні, а таксама ўжо ў сямі польскіх гарадах, і ёсць неабходнасць пашыраць душпастырства беларусаў-католікаў за мяжой.Падчас сустрэчы адбылася праца груп, якія разважалі над тым, з якімі выклікамі, звязанымі з духоўным жыццём, — як станоўчымі, так і адмоўнымі, — даводзіцца сутыкаюцца суайчыннікам каталіцкага веравызнання ва ўмовах эміграцыі, і над тым, як адказваць на гэтыя выклікі.Некаторыя ўдзельнікі выказалі меркаванне, што, нягледзячы на няспынны рост колькасці вернікаў з Беларусі за мяжой, пакуль складана казаць аб належнай упарадкаванасці іх рэлігійнага жыцця.Адчуваецца недахоп святароў, якія маглі б служыць па-беларуску, адсутнасць у многіх з іх афіцыйнага становішча ў замежных дыяцэзіях і парафіях, і, як наступства, немагчымасць здзяйсняць сакрамэнт хросту і благаслаўляць сужэнствы па-беларуску.

DMCA