У Нью-Ёрку з'явіліся бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага
«Новы час».Бюсты нацыянальнага героя Беларусі, ЗША і Польшчы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі і нацыянальнага героя Беларусі — Кастуся Каліноўскага ўпрыгожваюць цяпер Бруклін.Народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка браў актыўны ўдзел у вайне за незалежнасць ЗША (1775–1783 гады).
Па вяртанні на Радзіму ўзначаліў вызвольнае паўстанне народаў Рэчы Паспалітай супраць акупацыі іх родных зямель імперскай Расіяй (1794 год).Кастусь Каліноўскі працягнуў справу Касцюшкі і ўзначаліў вызвольнае паўстанне супраць імперскай Расіі 1863–1864 гадоў.Праект устаноўкі бюстаў быў рэалізаваны дзеля падтрымкі змагання беларускага народа супраць антынароднага прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі.Нашы нацыянальныя героі змагаліся за незалежнасць Беларусі, Амерыкі, а таксама Польшчы і Літвы, з якімі Беларусь мела супольную гісторыю.
charter97.org