Белоруссия Беларусь Белоруссия

У кастрычніку адбудзецца прэм’ера дакументальнага праекта ад Зоі Белахвосцік

Зоя Белахвосцік рыхтуе да прэм’еры новы праект – монадраму «Мой хлеб». Ён будзе заснаваны на гісторыі сям’і – на лёсе пяці пакаленняў тэатральнай дынастыі, да якой належыць слынная артыстка.«Пра Купалаўскі тэатр і пра тое, як падзеі гісторыі Беларусі адбіваюцца на лёсах людзей, як гэта спіраль часу замыкаецца ў кола і дае магчымасць асэнсаваць памылкі, вучыцца, успамінаць, усміхацца і плакаць!» – так гучыць анатацыя да будучай дзеі.Дакументальную монадраму плануюць паказаць у чатырох гарадах – Кракаве, Уроцлаве, Варшаве і Сопаце.

Цікава, што на прэм’еру 8 кастрычніка ў Варшаве ўсе білеты ўжо раскуплены.Новая пастаноўка мусіць працягнуць паспяховы фестываль беларускіх спектакляў ад праекта Inexkult, які ладзіўся ўлетку.

DMCA