«Свята Раства Хрыстовага матывуе ўсіх хрысціянаў, вернікаў для пераадольвання цяжкасцяў»
Аляксандар Кашкевіч, перадае «Радыё Рацыя».Свята Раства Хрыстовага матывуе ўсіх хрысціянаў, вернікаў для пераадольвання цяжкасцяў.
Каталіцкі ерарх заклікаў, каб гэтая іскра загарэлася ў сэрцы кожнага з нас. І яшчэ пажадаў Аляксандар Кашкевіч усім вернікам:– Кожнаму з вас адкрыць зноў, што найвялікшым шчасцем для чалавека з’яўляецца клопат пра часамі такую крохкую прысутнасць Бога ў нашым жыцці і разуменне, што яму ў дапамогу патрэбны нашы рукі і вусны, наша чулае сэрца і наш час, каб народзіны любві маглі перамяніць нас і жыццё нашых блізкіх.Паводле біскупа Аляксандра Кашкевіча, вернікі ў гэтае свята мусяць не забывацца, што мы адна сям’я дзяцей Божых.
charter97.org