культура закон

Старшыня Рады БНР — беларусам: «Не здавайцеся, ня трацьце веры і надзеі»

Івонка Сурвіла Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла зьвярнулася з навагоднім прывітаньнем. — Усе мы прыпамінаем часы, калі сапраўды можна было зычыць усім вакол нас вясёлых сьвятаў, — цытуе Івонку Сурвілу Радыё Свабода. — З Новым годам, з новым шчасьцем!

Нават у цяжкія часы было мейсца ў сэрцах нашых для надзеі і для веры ў лепшую будучыню. У гэтым годзе ніяк не выпадае жадаць сябрам, каб іхныя сьвяты былі вясёлымі.

DMCA