семья самит нео

Спэктакль пра Геніюш, які дапаможа беларусам стаць свабоднымі

Ларысы Геніюш.На сцэне ТЮГу адбыўся ўжо трэці паказ гэтага вельмі важнага для цяперашняга часу спэктакля. У аснове ляжаць успаміны паэткі («Споведзь»), а таксама яе вершы, дзе выяўлены пратэст супраць любых формаў таталітарызму і несвабоды.Спэктакль пачынаецца як клясычны аўтабіяграфічна-хрэстаматыйны твор, дзе сем артыстаў (Раіса Астрадзінава, Арына Рабычына, Ала Паплаўская, Ганна Махун, Андрэй Каламіец, Андрэй Каралевіч, Павал Церахаў) таленавіта разыгрываюць перад намі розныя эпізоды з раньняга жыцьця Геніюш.

Але неўзабаве празаічны пераказ саступае месца сапраўднай паэзіі.І справа ня ў тым, што выканаўцы вельмі шмат чытаюць вершаў Геніюш; сама пастаноўка пачынае зачароўваць сваёй балетнай лёгкасьцю.

DMCA