Белоруссия Беларусь кокс Белоруссия

Што паабяцала генэральны сакратар Рады Эўропы падчас сустрэчы з жонкай Алеся Бяляцкага

Натальля Пінчук перш за ўсё падзякавала Марыі Пэйчынавіч-Бурыч за «ўзрушаную рэакцыю» на прысуд Алесю Бяляцкаму і яго калегам, за гатоўнасьць надалей падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасьць у барацьбе за каштоўнасьці Рады Эўропы, паведамляе «Радыё Свабода».Натальля Пінчук сказала, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, голас грамадзтва заглушаюць, рэжым уцягнуў Беларусь у расейскую агрэсію супраць Украіны:«Рада Эўропы мае магчымасьці ўплываць на сытуацыю ў Беларусі ня толькі ў пэрспэктыве, а непасрэдна — праз маніторынг і ацэнку, праз каардынацыю палітыкі дзяржаваў-удзельніц.

Беларускае грамадзтва не зьмірылася з захаваньнем дыктатуры і жыве памяцьцю пра 2020 год.Беларускі народ катэгарычна супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць суседняй Украіны, зь якой практычна кожнага з нас лучаць асабістыя сувязі.Важна аддзяляць, адрозьніваць беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі, а Беларусь — ад Расеі.

DMCA