Сегодня вечером «Купаловцы» представят необычную премьеру
Архивное фото Незалежная тэатральная група і падкаст-праект «3 акт» прадстаўляюць аўдыёспектакль паводле апавядання Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы». Твор напісаны ў стылі антыўтопіі — гэта своеасаблівае разважанне аўтара пра адносіны ў грамадстве, дзе няма здаровай канкурэнцыі, дзе ўсё існуе толькі ў адным экзэмпляры.
Два лёсы: пісьменнік без чытачоў і кароль без падданых — сустракаюцца ў філасофска-інтэлектуальнай размове, якая ані па законах жанру, ані па законах жыцця не мае шанцаў скончыцца чымсьці звычайным.
udf.by