Рыбакі з трох раёнаў Прынёмання змагаліся за зімні трафей
Арганізатарам незвычайных спаборніцтваў садзейнічала і надвор’е, падціснуўшы на мароз, каб лёд быў трывалым і бяспечным для ўдзельнікаў.
Паколькі турнір з’яўляецца міжраённым, пазмагацца за найбольш важкі ўлоў прыехалі рыбакі з Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў, расказвае ostrovets.by. – Гэты этап з’яўляецца адборачным для абласных, а пасля і рэспубліканскіх спаборніцтваў, – адзначыў дырэктар Астравецкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Андрэй Праскін. – Дарэчы, каманда Рэспублікі Беларусь брала прызавыя месцы на чэмпіянатах свету па рыбнай лоўлі і займае трывалыя пазіцыі ў міжнародным рэйтынгу.
grodnonews.by