Белоруссия закон Беларусь Белоруссия

Пракурор патрабуе 1,5 года турмы журналісту Алегу Грузьдзіловічу

Алега Грузьдзіловіча абвінавачваюць па трох эпізодах удзелу ў нібыта масавых беспарадках падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў 2020 году і гвалту, перадае «Радыё Свабода».Суд Савецкага раёну Менску 2 сакавіка пачаў разгляд справы былога журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча.У спрэчках пракурор запатрабаваў прызнаць Алега вінаватым і пакараць яго на 1,5 года зьняволеньня ў калёгіі агульнага рэжыму.

Вырак чакаецца 3 лютага а 12.00.Заля была паўпустая, але ахова не пусьціла шэраг сваякоў і сяброў Алега, сваякоў іншых палітвязьняў.Дапусьцілі на суд толькі жонку Алега Мар’яну і журналістку расейскага агенцтва «Спутник».У судзе жонцы забаранілі здымаць, размаўляць з Алегам, нават абмяняцца жэстамі, пасадзілі яе далёка ад шкляной кабінкі для падсудных.

DMCA