Белоруссия Мінск культура общество школы сад и огород Дом и интерьер Белоруссия Мінск

Праграма XXX Дня беларускага пісьменства

XX Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2 – 3 верасня 2023 года ў г.Гарадок Віцебскай вобласці. ПРАГРАМА СВЯТА 30 жнiўня – 3 верасня 2023 года XXХ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя ”Дарога да Святыняў“ з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга Свята-Духаў кафедральны сабор (г.Мінск) – Святое поле ля в.Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна – в.Тарасава (Мінскі раён) – г.п.Плешчаніцы, в.Янушкавічы (Лагойскі раён) – Новалукомль (Чашніцкі раён) – Чашнікі – Дуброўна – г.п.Расоны – г.п.Шуміліна, г.п.Обаль (Шумілінскі раён) – г.Гарадок, сталіца ХХХ Дня беларускага пісьменства 2 верасня 11.00-22.00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ (вул.Савецкая): Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах: ”Гарады – сталіцы Дня беларускага пісьменства“ – тэматычныя выставы гарадоў – сталіц Дня беларускага пісьменства, ”Бацькаўшчына.

У пошуках страчанага“ – сумесны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ У.Ліхадзедава (аб’екты і экспанаты па гісторыі, культуры і традыцыях Беларусі; больш 40 кніг серыі “У пошуках страчанага”, у якіх сабраны матэрыялы па гісторыі і культуры краіны), ”Кнігі і прэса“ – экспазіцыі: выдавецкіх арганізацый краіны; ААТ “Белкніга”; РУП “Белсаюздрук”; ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”; Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Выдавецкі дом ”Беларусь сегодня“; РВУ ”Выдавецкі дом ”Звязда“; РУП “Белпошта”.

DMCA