Пазнаёміцца з Цёткай, убачыць старажытную царкву-крэпасць, адпачыць на аграсядзібе – усё гэта прапануюць арганізатары тура выхаднога дня на Шчучыншчыне
Тур выхаднога дня сумесна распрацавалі адзіны ў рэспубліцы народны музей Цёткі, які дзейнічае ў Астрынскай СШ і ахвотна прымае турыстаў, а таксама аграсядзібы “Бабровая даліна” і “У Мар’яна”, паведамляе dzyannica.by.
Арганізатары прапануюць распачаць падарожжа з Астрыны: наведвання музея і знаёмства з жыццём і творчасцю нашай знакамітай зямлячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) – паэтэсы, публіцысткі, палымянага барацьбіта за лепшую долю беларускага народа.
grodnonews.by