Белоруссия медицина здоровье новости регионов Белоруссия

Палаты павышанай камфортнасці і пілотны праект "Клапатлівая паліклініка". У бягучым годзе на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Карэліцкага раёна затрачана амаль 400 тысяч рублёў

polymia.by. Палаты павышанай камфортнасці стацыянара створаны з улікам патрэб пацыентаў падчас лячэння. Гэта двухмесныя палаты, у кожнай з іх маецца халадзільнік, тэлевізар, электрычны чайнік, мікрахвалевая печ, набор посуду.

Для размяшчэння асабістых рэчаў пацыентаў прадугледжаны ёмістыя шафы, тумбачкі. Выкананы якасны сучасны рамонт, які стварае дадатковы камфорт для пацыента пры праходжанні курса лячэння. Галоўная медыцынская сястра УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Наталля Сакалова расказала пра палаты павышанай камфортнасці: —  Мы стараемся стварыць добрыя ўмовы для нашых пацыентаў, максімальна набліжаныя да хатніх.

DMCA