Пад белай плямай замест нацыянальнага сьцяга
Арына Сабаленка перамагла на Australian Open пад белай плямай на месцы нацыянальнага сьцяга: дэманстраваць сымболіку лукашэнкаўскай Беларусі і пуцінскай РФ на тэнісных спаборніцтвах цяпер забаронена з прычыны агрэсіі Пуціна і Лукашэнкі супраць Украіны.У іншы час такая спартовая перамога была б нагодай радавацца нават для тых, хто не цікавіцца тэнісам.
Але цяпер радасьць ад яе сумнеўная.2020–2021 гады расставілі ў беларускім спорце многае па сваіх месцах: дзе Герасіменя, Ціманоўская, Раманоўская і нават колішняя атлетка і адыёзная прапагандыстка Інга Хрушчова — а дзе Арына Сабаленка, якая ў важны для краіны момант падпісала ліст у падтрымку рэжыму і публікавала апалітычныя развагі ў сваіх сацыяльных сетках, крытыкуючы праціўнікаў Лукашэнкі.Няма ідэі, якая была б больш наіўнай і крывадушнай, чым «спорт па-за палітыкай».Прафэсійны спорт ад самога пачатку быў, ёсьць і будзе сублімацыяй вайны, а значыць, паводле азначэньня будзе заставацца палітыкай.
В Белом доме прокомментировали заявления о требованиях Шольца относительно поставок танков в Украину
charter97.org