Белоруссия музыка культура Беларусь Белоруссия

Пад Беластокам на месцы «Басовішча» пройдзе фестываль Абуджаных «Тutaka»

novychas.by.Як гаворыцца на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку:«Трыццаць гадоў таму "Басы", сярод іншага, абудзілі беларусаў Падляшша, каб яны маглі з гонарам гаварыць пра сваю ідэнтычнасць і выказваць яе праз сучасную музыку і белы-чырвона-белыя колеры свабоднай Беларусі.

У 2020 годзе беларусы Беларусі і дыяспары таксама масава абудзіліся, і бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам абуджанай, непахіснай, творчай нацыі!Тое, што цяпер усе мы, беларусы, будуем вялікую нацыю, вартае святкавання — хаця абставіны, з аднаго боку, сумныя, а нават трагічныя.Фестываль стане нагодай адзначыць і ўшанаваць памяць гадавіны выбуху беларускай грамадскай рэвалюцыі, падчас якой рукі злачыннага рэжыму шмат разоў былі заплямленыя беларускай крывёй.

DMCA