Белоруссия ТВ Белоруссия

Отечественные телеканалы покажут в прямом эфире концертные и конкурсные программы юбилейного «Славянского базара в Витебске»

Журналісты, аператары, прадзюсары і гукарэжысёры Белтэле­радыё­кампаніі ўжо прыехалі ў Ві­цебск, каб расказаць гледачам пра самыя яркія моманты XXX Міжна­роднага фестывалю мастацтваў «Сла­вянскі базар у Віцебску».

Акрамя навінавых выпускаў пра тое, чым жыве горад на Дзвіне ў гэтыя фестывальныя дні, аўдыторыю таксама чакаюць трансляцыі лепшых музычных праграм галоўнага культурнага летняга форуму. Песня — душа народа У інфармацыйных выпусках на тэлеканале «Беларусь 1» карэспандэнты Агенцт­ва тэленавін засяродзяць сваю ўвагу на асноўных падзеях фестывалю: гэта тэатральныя пастаноўкі і кіна­паказы, тэматычныя экскур­сіі і «горад майстроў», начныя дыскатэкі і доўгачаканыя выступленні любімых артыстаў.

DMCA