Белоруссия Беларусь Белоруссия

Навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі запрашаюцца да ўдзелу ў літаратурным конкурсе

Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь абвяшчаюць конкурс творчых работ «Краіна талентаў», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.   Мэтай конкурсу з’яўляецца патрыятычнае выхаванне школьнікаў на аснове вывучэння гісторыі і літаратурных традыцый, фарміраванне аб’ектыўных адносін падрастаючага пакалення да гістарычнага мінулага Беларусі, развіццё цікавасці да айчыннай мастацкай літаратуры, беларускіх друкаваных выданняў (кніг і часопісаў), далучэнне да інтэлектуальнай і літаратурнай творчасці, адраджэнне традыцый сямейнага чытання. Задачы конкурсу: ·        умацаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа; ·        пошук і падтрымка юных талентаў у краіне; ·        папулярызацыя дзіцячай творчасці; ·        павышэнне цікавасці да айчыннай літаратуры; ·        фарміраванне аб’ектыўных адносін да гістарычнага мінулага краіны; ·        прыцягненне чытачоў да беларускіх выданняў; ·        патрыятычнае выхаванне навучэнцаў; ·        захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад 8 да 14 гадоў. Прымаюцца творчыя работы, напісаныя ў празаічных жанрах: аповед, казка, эсэ, нарыс і інш. — на рускай і беларускай мовах — у наступных намінацыях: «Мая Радзіма — Беларусь» / «Моя Родина — Беларусь»; «Захапляльныя вандроўкі» / «Захватывающие путешествия»; «Сучасныя казкі» / «Современные сказки»; «Па старонках айчыннай гісторыі» / «По страницам отечественной истории»; «Мая малая радзіма» / «Моя малая родина»; «Фантастычная будучыня» / «Фантастическое будущее»; «Сямейныя традыцыі» / «Семейные

DMCA