Белоруссия Беларусь Дом и интерьер Белоруссия

Наста Лойка даслала з СIЗА кранальны лiст да свайго сабакі

Наста Лойка даслала з СIЗА кранальны лiст, у якiм яна развiтваецца са сваiм сабакам. Лiст апублікаваў Instagram-акаўнт let_nasta_goПубликация от Наста Лойка | Nasta Lojka (@let_nasta_go)- Дарагі Эрык!Яшчэ зь першых дзён майго знаходжаньня на маім часовым месцы жыхарства я хацела напісаць табе разьвітальны ліст, але не знаходзіла сілаў, бо гэта балюча і сьлёзна.Але мне гэта важна, каб закрыць гештальт адносна нас з табой.Калі я бачу іншых сабак па тэлебачаньні, чорную аўчарку тут у СІЗА, калі прыгадваю гук тваіх крокаў па нашай кватэры, тваю мордачку на маім ложку з просьбай пагладзіць цябе, альбо як ты кладзешся на жывот перад іншымі сабакамі (твой знак прымірэньня), або на сьпінку, каб пагладзіла табе жывот - я пачынаю плакаць!

А хочацца, каб гэтыя ўспаміны выклікалі эмоцыі радасьці й усьмешку. Спадзяюся, гэты ліст дапаможа прайсьці гэтую трансфармацыю.Пра ўспаміны.

DMCA