Надышоў час пісаць слова «Беларус» зь вялікай літары

Кастусь Каліноўскі больш за пяцьдзесят разоў у сваіх тэкстах выкарыстаў уведзенае ім ва ўжытак паняцьце народнай праўды, праўды беларуса. «Ты, народзе вялікі і чэсны, праўдай ім адкажы», — пісаў ён.

Пасьля і Янка Купала згадаў пра тую праўду і сфармуляваў яе так: «Людзьмі звацца».Няўжо тысячы беларусаў, што загінулі ў высылках і турмах за апошнія 150 гадоў, ня вартыя таго, каб назваць іх Беларусамі? Няўжо Аляксандар Тарайкоўскі, Мікіта Крыўцоў або Генадзь Шутаў ня вартыя гэтага?Думаю, вартыя.

DMCA