Беларусь нео

«Надта доўга мы былі і цярпімыя і талерантныя»

Васіль Быкаў на III зьезьдзе БНФ: «Ворагаў у нас заўсёды хапала, не паменела іх і зараз... І калі нам кажуць: трэба болей цярпімасьці, памяркоўнасьці, трэба менш радыкалізму і рыгарызму, бо важней за ўсё паступовасьць, нацыянальная згода — мы ведаем: гэта гавораць яны ці іхнія адвакаты.

Нават і тады, калі гавораць па-беларуску. Увесь наш гістарычны вопыт пярэчыць супраць іх д’ябальскай лёгікі. Надта доўга мы былі і цярпімыя, і абачлівыя, памяркоўныя і талерантныя — прыніжаныя і зьняважаныя былі на працягу апошніх стагодзьдзяў, баяліся пакрыўдзіць іншых, стараліся іншы раз прамаўчаць, стрываць.

DMCA